|
Содержание
История Белорусии
СОДЕРЖАНИЕ ЗМАГАННЕ ПОЛАЦКАЙ І ІНШЫХ ЗЯМЕЛЬ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСТЬ. 2 ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА. РАСПАД КІЕУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. 2 ПРЫНЯЦЦЕ ХРЫСЦІЯНСТВА. ХРЫСЦІЯНСТВА І АСВЕТА. 9 ЛIТАРАТУРА 13 Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть. Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы. Полацк, упершыню ўспомнены ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з дзяльбою гарадоў наўгародскім князем Рурыкам. Праз тры гады пасля гэтага, у 865-м, сюды прыйшло кіеўскае войска князёу Аскольда і Дзіра, што, як паведамляе Ніка-наўскі летапіс, «ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі», а ў выніку на нейкі час зрабілі горад залежным ад Кіева. Тагачасны Полацк гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам град-дзядзінец, плошчаю ўсяго 1 гектар, а таксама неўмацаваны вакольны горад, дзе жылі рамеснікі. Яны сяліліся і каля княжага дзядзінца, і трохі далей, дзе цяпер стадыён. Полацк меў тысяч пяць жыха-роў крыху меней за Кіеў і Ноўгарад і болей за любы іншы ўсходнеславянскі горад. У 907, 911, 941 і 944 гадах полацкія дружыны, даручыў-шы лёс Перуну, выходзілі адсюль у паходы на далёкі Царгорад-Канстанцінопаль, сталіцу Візантыйскае імперыі. Паганс-кі бог вайны спрыяў продкам. Полацк мы знаходзім у пералі-ку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай крывіцкай цвярдыні ведалі і паўночныя суседзі. У сканды-наўскіх сагах ён згадваецца дзесяткі разоў пад назваю Пал-цеск'я ад старажытных усходнеславянскіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьсі. Полацк называюць «древнерусскнм городом», адным з цэнтраў старажытнарускае дзяржавы, або Кіеўскае Русі. Але, па-першае, такой назвы Кіеўская Русь вы не знойдзеце ні ў адным летапі-се. Па-другое, «дзяржава» гэтая была шматковая нетры-валая, аб'яднаная сілаю зброі, а Полацк трапляў у яе зусім ненадоўга, супроць свае волі і заўсёды імкнуўся як найхутчэй вызваліцца. А па-трэцяе, "адзіная старажытнаруская народнасць" (гэтаксама, як і «адзіная старажытнаруская мова»), ад якой нібыта паходзяць тры ўсходнеславянскія народы, міф, створаны дзеля абгрунтавання адвечных прэтэнзій маскоўскіх князёў і цароў на беларускія ды ўкраінскія землі. Логіка тут вельмі простая: паколькі мы, маўляў, з ад-наго кораня, значыцца, жыць павінны ў адной дзяржаве зразумела, у расейскай. Летапіс называе Полацк сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія прызнавалі старэйшым між сябе кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага Кіева ніколі не была тут трывалая. Горад нашых продкаў імкнуўся жыць незалежна і будаваць сваю дзяржаву. Добрыя ўмовы гэтаму стварала выгаднае геаграфічнае сгановішча на шляхах, што звязвалі Арабскі халіфат і Хазарыю са Скандынавіяй і славянскім светам. У 2-й палове Х стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада князь Рагвалод. (Відаць, ён быў сынам полацкай княгіні Прадславы, згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь Ігар.) Іначай кажучы, у тыя часы пачала існаванне першая беларуская дзяржава Полацкае княства. На хаўрус з ёю мог разлічваць той, хто возьме за жонку Рагвалодаву дачку Рагнеду. Магла віраваць над Палатою вясельная бяседа з хмельным мёдам і заморскім віном, з пес-нямі гусляроў і прысягамі на вечную ўзаемную вернасць.
|